3 траўня 2024, Пятніца, 14:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крымчукам не дазваляюць захаваць грамадзянства Украіны

10
Крымчукам не дазваляюць захаваць грамадзянства Украіны

Жыхарам Крыму перашкаджаюць у захаванні ўкраінскіх пашпартоў.

Пра гэта ў аўторак, 8 красавіка, заявіў міністр юстыцыі Украіны Павел Пятрэнка.

«Мы ведаем, што цяпер ёсць масавыя факты перашкоды ў Крыме ў гэтым пытанні», - перадае словы міністра інфармацыйнае агенцтва «Інтэрфакс-Україна».

Пятрэнка таксама выказаў перакананне, што кіраўніцтва Расеі спецыяльна гэта робіць для таго, каб як мага больш грамадзян у Крыме маглі быць дакументальна аформленыя як грамадзяне Расеі.

Ён адзначыў, што такога роду дзеянні парушаюць шэраг нормаў Канвенцыі аб правах чалавека і пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Пятрэнка паведаміў, што падчас свайго візіту на пасяджэнне Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы ён мае намер падняць гэтае пытанне і запатрабаваць асуджэння такіх дзеянняў РФ.

«Я буду звяртацца да еўрапейскага камісара ў правах чалавека, таксама буду звяртацца да парламентарыяў для таго, каб ПАРЕ дала паводле гэтай сітуацыі адпаведную ацэнку», - дадаў міністр.

Раней паведамлялася, што на сесіі Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы ў сераду, 9 красавіка, будзе разгледжана ўкраінскае пытанне і прынятая рэзалюцыя адносна Украіны.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках