3 траўня 2024, Пятніца, 6:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Будынак СБУ ў Луганску замінаваны: 60 чалавек - у закладніках

51
Будынак СБУ ў Луганску замінаваны: 60 чалавек - у закладніках

Прарасейскія баевікі звяртаюцца да сродкаў, якія выкарыстоўваюць тэрарысты.

Служба бяспекі Украіны заяўляе аб мінаванні будынка службы ў Луганску і утрыманні ў ім 60 закладнікаў. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы СБУ.

"Антытэрарыстычная група Службы бяспекі Украіны, якая робіць захады для вызвалення захопленага чальцамі радыкальнай арганізацыі адміністрацыйнага будынка СБУ ў Луганску, устанавіла, што актывісты замінавалі памяшканне. Пагражаючы зброяй і выбухоўкай, сепаратысты гвалтоўна ўтрымліваюць амаль 60 грамадзян, якія не даюць людзям пакінуць памяшканне і вярнуцца дадому. Гэта значыць звяртаюцца да сродкаў, якія выкарыстоўваюць тэрарысты.

Такія дзеянні з'яўляюцца вельмі небяспечнымі, бо пагражаюць жыццю людзей як унутры памяшкання, так звонку. Служба бяспекі Украіны патрабуе ад зламыснікаў вызваліць закладнікаў, даць ім магчымасць свабодна пакінуць будынак, а таксама скласці зброю і размінаваць адміністрацыйнае памяшканне", - сказана ў паведамленні.

Раней паведамлялася, што будынак Службы бяспекі Украіны ў Луганску захапілі грамадзяне Расеі.

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках