3 траўня 2024, Пятніца, 13:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіне раяць правесці датэрміновыя парламенцкія выбары

7
Украіне раяць правесці датэрміновыя парламенцкія выбары

Парламенцкая Асамблея Рады Еўропы падрыхтавала праект рэзалюцыі, у якім утрымліваецца заклік да Украіны адносна правядзення датэрміновых парламенцкіх выбараў.

Пра гэта гаворыцца ў праекце рэзалюцыі, за якую ПАРЕ будзе галасаваць заўтра 9 красавіка, падчас сесіі ў Страсбургу.

«Для таго, каб гарантаваць максімальнае прадстаўніцтва Вярхоўнай Рады, якая прывядзе да большага адзінства і стабільнасці ў краіне, трэба правесці бліжэйшым часам, калі дазволяць тэхнічныя магчымасці, датэрміновыя парламенцкія выбары», - гаворыцца ў праекце рэзалюцыі адносна ўкраінскага пытання.

Праект тлумачыць, што ў выніку палітычных падзей ва Украіне апошняга часу, многія групы насельніцтва маюць асцярогу, што іх інтарэсы альбо не прадстаўлены, альбо прадстаўлены недастаткова ў Вярхоўнай Радзе і ў цэнтральным урадзе ў Кіеве.

У сваёй рэзалюцыі ПАРЕ таксама выступае за тое, каб Украіна была моцнай унітарнай дзяржавай і асуджае далучэнне Крыму да Расейскай Федэрацыі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках