3 траўня 2024, Пятніца, 14:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пранкер Vovan паўстане перад судом за званок Валачковай

11
Пранкер Vovan паўстане перад судом за званок Валачковай

Расейская балерына Анастасія Валачкова падала ў суд на пранкера, вядомага пад імем Vovan.

Майстар тэлефонных розыгрышаў ёй прадставіўся памочнікам сур'ёзнага і вядомага бізнэсоўцы. Затым маладзён прапанаваў артыстцы зладзіць дабрачынны канцэрт, адзначыўшы, што перад канцэртам Анастасіі Валачкавай трэба будзе сустрэцца з бізнэсоўцам у нефармальнай абстаноўцы для перамоваў і абмеркавання розных дэталяў выступу. У выніку, мяркуючы з аўдыёзапісу, балерына, амаль не раздумваючы, пагадзілася папарыцца ў лазні з незнаёмым бізнэсоўцам.

Такі правакацыйны запіс, вядома ж, кінуў цень на і без таго скандальную рэпутацыю зоркі. Неадкладна Анастасія Валачкова звярнулася да юрыста, піша postimees.ee.

Артыстка сцвярджае, што гутарка была зусім пра іншае, а пад яе адказы проста паставілі зусім іншыя пытанні. Так, з ейных слоў, на пытанне, ці пагодзіцца каманда балерыны пераязджаць не на цягніку, а на аўтобусе, быў яе адказ: «Так, вядома, без праблем». У выніку ж ён быў пакладзены на зусім іншае пытанне пра лазню.

Адвакат балерыны сцвярджае, што пранкеру можа пагражаць штраф да мільёна рублёў за паклёп.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках