3 траўня 2024, Пятніца, 13:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сэпаратысты спрабавалі праткнуцца ў адміністрацыю Харкава

9

Мітынг прарасейскіх актывістаў доўжыцца пад будынкам Харкаўскай аблдзяржадміністрацыі.

У ім бярэ ўдзел больш за тысячу чалавек. Кардон міліцыі стаіць не паўколам каля ўваходу ў адміністрацыю, як гэта было раней, а шэрагам на ходніку ўздоўж праезнай часткі, мітынгоўцы займаюць праезную частку вуліцы Сумскай, паведамляе SQ.

Да старых патрабаванням мітынгоўцаў - аб правядзенні ў вобласці рэфэрэндуму аб фэдэралізацыі - дадалося патрабаванне аб вызваленні затрыманых уночы актывістаў.

Група прыблізна з 200 чалавек кінулася з плошчы Свабоды да варот абладміністрацыі з боку вуліцы Міраносіцкай, аднак іх паспелі зачыніць. Яны скандавалі «Расея», «Харкаў - расейскі горад», «Фашысты». Зброі ў руках нападнікаў не было, на некаторых з іх - маскі.

Сур'ёзнай спробы штурму варот не было, некалькі актывістаў пачалі расхістваць чыгунны сэгмэнт агароджы, каб выцягнуць яе з забетанаванай апоры, аднак неўзабаве пакінулі гэта рабіць.

Нагадаем, сёння поначы ў выніку антытэрарыстычнай аперацыі сіламі МУС у Харкаве цалкам зачышчаны ад сэпаратыстаў захоплены і падпалены будынак абласной дзяржаўнай адміністрацыі. Затрымана блізу 70 чалавек, якія падазраюцца ў супрацьпраўных дзеяннях, звязаных з сэпаратызмам, арганізацыяй масавых беспарадкаў, прычыненнем шкоды здароўю людзей і парушэннем яшчэ цэлага шэрагу артыкулаў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках