4 траўня 2024, Субота, 5:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У новым «чорным спісе» ЕЗ - 107 расейскіх чыноўнікаў

15
У новым «чорным спісе» ЕЗ - 107 расейскіх чыноўнікаў

Пад санкцыі можа трапіць амаль усё вышэйшае палітычнае кіраўніцтва Расеі.

Напярэдадні тэрміновых дэбатаў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ), якая рыхтуецца да прыняцця жорсткай рэзалюцыі ў дачыненні да Расеі па далучэнні да яе Крыма, стала вядома пра новы пашыраны спіс расейскіх грамадзян, да якіх могуць быць ужытыя візавыя і фінансавыя санкцыі Еўразвяза.

Усяго на пяці старонках "невычарпальнага спісу расейскіх асоб і арганізацый", пералічаныя 107 чалавек - ці ледзь не ўсе вышэйшае палітычнае кіраўніцтва Расейскай Федэрацыі.

Па дадзеных газеты "Коммерсант", у распараджэнні якой апынуўся гэты пералік, дадатковыя санкцыі супраць гэтых грамадзян могуць быць уведзеныя ў выпадку эскалацыі сітуацыі на Украіне - да прыняцця ЕЗ эканамічных карных мер. Раней у "чорны спіс" Еўразвяза з 33 жыхароў Расеі і Крыма ўвайшлі палітыкі і прадстаўнікі грамадскасці.

Па дадзеных газеты, у спісе таксама згаданыя пяць арганізацый. Акрамя таго, па словах інфармаванай крыніцы выдання ў Брусэлі, ужо падчас першага разгляду асноўнага спісу кіраўнікамі МЗС краін ЕЗ у яго былі ўнесеныя прозвішчы яшчэ некалькіх чалавек - у выніку ўсяго ў пераліку стала каля 130 чалавек.

Фігуранты спісу, які маецца ў распараджэнні выдання, з якога будуць выбірацца кандыдаты для пакарання, разбітыя на пяць груп. У першай групе апынуліся члены заканадаўчых органаў - у спісе названыя намеснікі старшынь Савета федэрацыі (СФ) Аляксандр Торшын і Ільяс Умаханаў, усе члены камітэта СФ па міжнародных справах і камітэта СФ па абароне і бяспецы, увесь склад савета Дзярждумы, а таксама цэлы шэраг дэпутатаў з розных камітэтаў, уключаючы Аляксея Пушкова і Уладзіміра Камаедава.

У другую групу ўвайшлі члены выканаўчых органаў улады - усе пастаянныя і непастаянныя члены Савета бяспекі РФ, за выключэннем прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, прэм'ера Дзмітрыя Мядзведзева і кіраўніка МЗС Сяргея Лаўрова.

Трэцяя група ўключае прадстаўнікоў сілавых структур - высокапастаўленых супрацоўнікаў Мінабароны, у тым ліку намесніка міністра Анатоля Антонава, начальніка галоўнага ўпраўлення міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Сяргея Кашалёва і намесніка кіраўніка Генштаба Ігара Сергуна, і ФСБ , у тым ліку кіраўніка ўпраўлення ваеннай контрвыведкі Аляксандра Бязверхнега.

У чацвёртай групе апынуліся бізнесмены - у гэтай катэгорыі няма ніводнага імя. У пятую групу ўвайшлі медыяарганізацыі і журналісты. Названыя супрацоўнікі "Газпрам-медыя", тэлеканалаў "Россия", Russia Today, "Первый канал" і НТВ. Акрамя Дзмітрыя Кісялёва, які трапіў у другі "чорны спіс" ЕЗ, прапануецца распаўсюдзіць санкцыі яшчэ на трох журналістаў - Міхаіла Лявонцьева, Іраду Зяйналаву і Міхаіла Гусмана.

Крыніцы ў структурах ЕЗ растлумачылі, што наяўнасць спісу не азначае, што супраць усіх яго фігурантаў будуць уведзеныя рэальныя санкцыі. Аднак такі паварот падзей магчымы.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках