4 траўня 2024, Субота, 7:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ігар Кабаненка: У арміі Расеі шмат слабых месцаў

3
Ігар Кабаненка: У арміі Расеі шмат слабых месцаў

Украіна зможа эфектыўна супрацьстаяць агрэсіі.

Пра гэта на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы "Фэйсбук" напісаў былы першы намеснік начальніка Генштаба Узброеных Сіл Украіны, адмірал Ігар Кабаненка.

"Аналізуючы тое, што ўжо адбылося, канкрэтныя акцыі ў рамках вядзення інфавайны, а таксама апошнюю важную аператыўную інфармацыю, прапаноўваў бы звярнуць увагу на Поўдзень. Перакананы, што стратэгі Крамля не будуць рабіць аднахадоўку. Не ў іх стылі. Ды і няма мэтазгоднасці ўрывацца толькі з Усходу", - лічыць ён.

"Логіка патрабуе сустрэчнага ўдару з поўдня для аператыўнай хуткасці, таму ім патрэбныя бліцкрыгавые дзеянні. Такія спосабы прымянення войскаў адпрацоўвалі ў РФ на вучэннях "Захад" у 2009-2013 гадах", - падкрэсліў вайсковец.

Таксама, паводле яго слоў, "застаецца магчымым удар з Поўначы, дзе каля нашых межаў сканцэнтраваныя найбольш падрыхтаваныя часткі Крамля. Мэта - блакаваць (захапіць) сістэму дзяржаўнага кіравання ў сталіцы", - растлумачыў адмірал.

"У той жа час, зараз суадносіны нашых войскаў да войскаў праціўніка дастатковыя, каб актыўна і вынікова абараняцца. Магчымасці праціўніка не трэба перабольшваць, у яго шмат слабых месцаў. Мы выстаім!" - дадаў Кабаненка.

Раней МЗС Украіны заявіў, што Расея рыхтуе другі этап акупацыі Украіны. У заяве падкрэсліваецца, што "дыверсійная праца суправаджаецца маштабнай прапагандысцкай кампаніяй, якая цынічна скажае факты, выкарыстоўвае шантаж і пагрозы, распаўсюджвае адкрытую няпраўду і мае на мэце апраўдаць ўмяшанне ва ўнутраныя справы Украіны".

Таксама кіраўнік цэнтра ваенна-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук паведамляў пра тое, што ў ноч з 8 на 9 красавіка чакаецца ўвод расейскіх войскаў на мацерыковую частку Украіны.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках