4 траўня 2024, Субота, 5:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Правы сектар» едзе ў Луганск, Данецк і Харкаў

20
«Правы сектар» едзе ў Луганск, Данецк і Харкаў

Прадстаўнікі арганізацыі заявілі пра свой намер выехаць у абласныя цэнтры Усходняй Украіны.

Пра гэта ў эфіры тэлеканала 112 Украіна паведаміў старшыня Сацыял-нацыянальнай асамблеі (СНА), сябра палітрады "Правага сектара" Ігар Крываручка.

"Я так жа, як і спадарыня Алена Бандарэнка (народны дэпутат ад Партыі рэгіёнаў), захваляваўся за яе выбаршчыкаў на Данбасе, таму магу запэўніць, што мы сёння выязджаем ў Луганск, Харкаў і Данецк", - адзначыў Крываручка.

Паводле яго слоў, "любімы горад" экс-прэзідэнта Віктара Януковіча будзе спаць спакойна.

"Зараз у нас дзве ночы было - гэта быў Нікалаеў і Адэса. Байцы "Патрыёта Украіны" і Сацыял-нацыянальнай асамблеі цалкам адбілі і пакінулі пад кантролем улады Адэскую і Нікалаеўскую АГА. Зараз выязджаем у Данецк, Луганск і Харкаў", - падкрэсліў актывіст.

Нагадаем, 6 красавіка ў Луганску, Харкаве і Данецку агрэсіўныя малойчыкі з прарасейскімі лозунгамі здзейснілі спробы захапіць органы дзяржаўнай улады.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках