4 траўня 2024, Субота, 6:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўракамісія вырашыла скараціць залежнасць ад расейскага газу

1
Еўракамісія вырашыла скараціць залежнасць ад расейскага газу

Еўракамісія падрыхтуе да чэрвеня комплексны план скарачэння энергетычнай залежнасці ЕЗ.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні ЕК па выніках круглага стала, пасяджэнне якога прайшло ў Брусэлі пад старшынствам еўракамісара па энергетыцы Гюнтэра Этынгера.

Як паведамляе ІТАР-ТАСС, мэтай пасяджэння стала дыскусія аб магчымых мерах па забеспячэнні бяспекі паставак газу ў Еўропу ў каротка- і сярэднетэрміновай перспектыве.

Удзельнікі дыскусіі адзначылі, што развіццё газавай інфраструктуры ў апошнія гады палепшыла пазіцыі некаторых членаў ЕЗ, а роля газавых сховішчаў і ўнутранай здабычы ўзрасла з-за апошніх падзей.

У дыскусіі ўзяў удзел міністр энергетыкі Украіны Юрый Продан. Па выніках сустрэчы ён заявіў, што Украіна будзе прапаноўваць прымальныя для краін Еўразвяза формы ўдзелу ў мадэрнізацыі яе газатранспартнай сістэмы.

"Мы выразна заявілі, што супраць Украіны сёння развязаная эканамічная вайна, звязаная з абвяшчэннем неабгрунтаванага кошту на газ у памеры $500 за тысячу кубаметраў. Ён не можа быць прыняты Украінай, хоць бы зыходзячы з таго, што мы не прызнаем той факт, пра які сёння кажа Расея, што Чарнаморскі флот знаходзіцца не на тэрыторыі Украіны", - сказаў міністр.

Продан паведаміў таксама, што ён абмеркаваў з еўракамісарам Этынгерам магчымасці рэверсных паставак газу ва Украіну з Польшчы і Венгрыі, а таксама са Славакіі.

Нагадаем, імпарт з Расеі пакрывае каля паловы газавых патрэбаў Украіны і траціны патрэбаў ЕЗ, каля 50% газу ў Еўропу паступае праз тэрыторыю Украіны. У 2013 годзе краіны ЕЗ закупілі 139,32 млрд. кубаметраў расейскага газу.

Раней прэзідэнт ЗША Барак Абама заяўляў, што ЗША гатовыя ажыццяўляць прамыя пастаўкі прыроднага газу ў Еўропу, каб знізіць залежнасць краін ЕЗ ад расейскага паліва.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках