3 траўня 2024, Пятніца, 18:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крэдытны аферыст падмануў жыхароў Гродна на 200 мільёнаў

7
Крэдытны аферыст падмануў жыхароў Гродна на 200 мільёнаў

Супрацоўнікамі фінансавай міліцыі ўстаноўлены крэдытны аферыст, які падмануў больш дзесяці жыхароў Гродна.

"23-гадовы жыхар Гродна прыдумаў і апрабаваў схему падману даверлівых грамадзян і атрымання ад іх буйных сум грошай, а таксама дарагіх тавараў. Яго асоба была ўстаноўленая супрацоўнікамі ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю па Гродзенскай вобласці ў ходзе праверкі аператыўнай інфармацыі", - паведамілі ва аўторак у прэс-службе КДК.

Малады чалавек праз аб'явы ў газетах, на інтэрнэт-сайтах і абласным тэлебачанні вышукваў у Гродна людзей, якія тэрмінова мелі патрэбу ў грошах. Стэлефанаваўшыся і сустрэўшыся з будучай ахвярай, ён прапаноўваў "бяспройгрышны" варыянт хуткага заробку. Для гэтага яго кліентам варта было аформіць на сябе крэдыт або набыць у крэдыт розныя тавары, а аферыст гарантаваў ім, што інфармацыя аб атрыманых крэдытах і набытых у растэрміноўку таварах будзе выдаленая з крэдытных гісторый грамадзян, піша "Інтэрфакс".

У сваю чаргу за гэтыя паслугі зламыснік забіраў сабе частку атрыманых людзьмі ў крэдыт грошай або тавараў. Гродзенскі аферыст падтрымліваў кантакты са сваімі ахвярамі на працягу месяца - да таго моманту, калі з банкаў пачыналі паступаць патрабаванні аб пагашэнні крэдытаў.

Выкарыстоўваючы дадзеную схему на працягу некалькіх месяцаў, прадпрымальны гродзенец змог незаконна завалодаць грашовымі сродкамі, а таксама таварна-матэрыяльнымі каштоўнасцямі іншых грамадзян у суме звыш Br200 млн.

У цяперашні час у дачыненні да яго Гродзенскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 3 арт. 209 КК Рэспублікі Беларусь (махлярства, здзейсненае ў буйным памеры), праінфармавалі ў прэс-службе.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках