4 траўня 2024, Субота, 3:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпардзье заплаціць $4 тысячы за п'яную язду

15
Дэпардзье заплаціць $4 тысячы за п'яную язду

Французскага акцёра Жэрара Дэпардзье прысудзілі да выплаты штрафу за язду ў нецвярозым стане.

Суддзі пастанавілі, што ён павінен будзе выплаціць штраф у памеры 4 тысяч еўра.

У момант абвяшчэння прысуду акцёр адсутнічаў у сувязі з дзелавой паездкай у Кітай. Адвакат акцёра адзначыў, што яго кліент адмаўляецца паўторна абскардзіць гэтае рашэнне суда, піша «Корреспондент».

Аналагічны прысуд вынес ў чэрвені 2013 года суд першай інстанцыі, аднак тады юстыцыя запатрабавала адабраць на шэсць месяцаў у парушальніка пасведчанне кіроўцы. На гэты раз суд устрымаўся ад падобнага пакарання ў сувязі з тым, што Дэпардзье паспеў абмяняць французскія права на бельгійскі дакумент, ануляваць які Францыя не мае права.

«Спадар Дэпардзье пасяліўся ў Бельгіі і ўжо амаль год не мае французскага пасведчання кіроўцы», - дадаў адвакат.

У канцы лістапада 2012 года артыст быў затрыманы паліцыяй пасля падзення са свайго скутэра на адным з парыжскіх перакрыжаванняў. Высветлілася, што дапушчальная норма алкаголю (0,5 праміле) была значна перавышаная ў яго крыві і склала 1,8 праміле.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках