3 траўня 2024, Пятніца, 20:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі верталёт паваліўся на жылы дом

6
У Расеі верталёт паваліўся на жылы дом

У двары аднаго з дамоў ліпецкай вёскі Добрае ўпаў мініверталёт маркі Calidus.

У 45-гадовага пілота дакументаў на яго і дазволу на палёт не аказалася. Пілот траўмаў не атрымаў і ад шпіталізацыі адмовіўся. У ходзе інцыдэнту ніхто не пацярпеў.

Лётчык заявіў, што неабходнае навучанне для кіравання верталётнай машынай ён прайшоў. Па словах мужчыны, ён паспрабаваў аварыйна пасадзіць на праезную частку, аднак ветрам машыну кінула на слуп, ад якога тая адскочыла ў дом і ўпала. Мініверталёт пашкодзіў дах, фасад дома, прыпаркаваную непадалёк іншамарку і абваліў слуп, абарваўшы ЛЭП, перадае ІТАР-ТАСС.

Лятальны апарат належыць кампаніі брата віцэ-мэра Ліпецка Антона Курачкіна.

Фота: gorod48.ru

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках