4 траўня 2024, Субота, 7:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскія паркі вызначыліся з коштамі на атракцыёны

8

Сезон працы атракцыёнаў у менскіх парках адкрываецца 11 красавіка.

У гэтым годзе да паркаў імя Чалюскінцаў, Горкага і 50-годдзя Вялікага Кастрычніка далучыцца і парк імя 900-годдзя Менска, дзе ўсталяваныя новыя атракцыёны.

«Інтэрфакс» прапануе ацаніць прэйскурант на забавы ў сталічных парках ў 2014 годзе.

Парк культуры і адпачынку імя Чалюскінцаў

Рэжым працы атракцыёнаў: панядзелак з 15.00 да 21.00, аўторак-чацвер - з 11.00 да 21.00, у пятніцу, суботу і нядзелю, а таксама ў святочныя і перадсвяточныя дні - з 11.00 да 22.00.

«Зігзаг» - Br25 000.

«Катальная гара» - Br17 000.

«Аўтадром», «Аўтадром хуткасны» - Br15 000.

«Каліпса», «Калабок», «Паравозік», «Качэлікі» - Br13 000.

«Лебедзі», «Клоўн» - Br12 000.

«Лаўка», «Кола агляду» - Br11 000.

«Вальс», «Міні-Джэт», «Трамплін-1» (батут) - Br10 000.

Батут «Кенгуру» - Br8000.

«Вясёлыя горкі», «Ладдзя» - Br7000.

Цір - Br2500.

Цэнтральны дзіцячы парк імя М.Горкага

Атракцыёны ў гэтым сезоне будуць працаваць па наступным графіку: панядзелак - з 15.00 да 21.00, з аўторка па чацвер - з 11.00 да 21.00, з пятніцы па нядзелю, а таксама ў святочныя і перадсвяточныя дні - з 11.00 да 22.00. Рэжым працы шпацырнага катэра «Аўгусцін» (працягласць прагулкі 22 хвіліны): серада-нядзеля з 11.00 да 20:00, панядзелак і аўторак - выходныя дні.

«Кола агляду» (адкрытая кабінка) - Br19 000.

«Задыяк» - Br17 000.

«Кола агляду» (закрытая кабінка), «Аўтадром», «Шпацырны катэр» - Br15 000.

«Дзікі цягнік», «Калабок», «Каліпса» - Br13 000.

«Вальс» - Br10 000.

«Сабачкі», «Вежа-прыгалка», «Дзіцячае кола агляду», «Дзіцячая ланцуговая карусель» - Br8000.

«Дзіцячы міні-цягнік», «Хваля» (надзіманая горка) - Br6000.

«Рускія арэлі», «Дракоша», «Шпацырны цягнік» (экспрэс-шаша) - Br5000.

«Пакой смеху» - Br4000.

Цір - Br1500.

Акрамя таго, на тэрыторыі парку размешчана больш за дзесятак камерцыйных атракцыёнаў - дзіцячыя акумулятарныя машынкі, сямейны атракцыён «Ланцуговая карусель», сямейная карусель «Лебедзі», дзіцячая карусель «Чайны сервіз», «Замак жаху», мультымедыйны цір, дзіцячыя надзіманыя горкі і інш.

Парк культуры і адпачынку імя 50 годдзя Вялікага Кастрычніка

З панядзелка па нядзелю атракцыёны працуюць з 11.00 да 19.00.

«Лятучая талерка» - Br18 000.

«Аўтадром», «Сальта» - Br15 000.

«Качэлікі», дзіцячая ланцуговая карусель «Мульцяшкі» - Br13 000.

«Вальс» - Br10 000.

Батут «Кенгуру», «Міні-Джэт» - Br8000.

Цір - Br2500.

Парк імя 900-годдзя горада Менска

Рэжым працы атракцыёнаў: панядзелак - з 15.00 да 21.00, аўторак- чацвер - з 11.00 да 21.00, з пятніцы па нядзелю, а таксама ў святочныя і перадсвяточныя дні - з 11.00 да 22.00.

«Лятучая талерка» - Br18 000.

«Аўтадром» - Br15 000.

«Калабок», «Каліпса», «Міні-экспрэс «Ветрык» - Br13 000.

«Вальс», Батут «Трамплін-4 Павук» - Br10 000.

«Міні-Джэт» - Br10 000.

Што тычыцца парку забаў «Дрымлэнд», то ён адкрые сезон толькі 30 красавіка. Наведвальнікам ў канцы траўня абяцаны новыя атракцыёны. А летам павінен адкрыцца доўгачаканы аквапарк пад адкрытым небам (не блытаць з крытым аквапаркам у раёне МКАД).

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках