4 траўня 2024, Субота, 3:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цароў зноў пераблытаў дату пачатку Другой сусветнай вайны

41
Цароў зноў пераблытаў дату пачатку Другой сусветнай вайны

Былы дэпутат ад Партыі рэгіёнаў Алег Цароў у другі раз не змог даць адказ на пытанне, калі менавіта пачалася Другая сусветная вайна.

Журналісты сустрэлі скандальнага нардэпа ў кулуарах Рады. Прадстаўнікоў СМІ цікавіла, чаму Цароў паказаў Ляшко сярэдні палец, і што для экс-рэгіянала азначае гэты непрыстойны жэст, паведамляе ТСН.

"Вось тры такіх пальца - сімвал партыі "Свабода", - выказаў сваё меркаванне былы рэгіянал. На заўвагу журналісткі з нагоды таго, што палітык паказаў толькі адзін палец, той дадаў: "Я яшчэ тройчы пакажу яго спадару Ляшко. Гэта сімвал свабоды". У кандыдата ў прэзідэнты Украіны таксама не ўдалося дакладна адказаць на пытанне з нагоды таго, калі пачалася Другая сусветная вайна. "Другая сусветная вайна пачалася 22 ліпеня ў 4 раніцы ў 41- м годзе", - сказаў, запінаючыся, Цароў.

Нагадаем, у мінулы раз Цароў не змог адказаць на пытанне школьнай праграмы ў прамым эфіры "ГромадськогоТБ".

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках