3 траўня 2024, Пятніца, 20:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сепаратысты з палкамі зноў спрабавалі прарвацца на тэлеканал «Донбасс» (Відэа)

5

Хлопцы ў масках скандавалі «Расея» і патрабавалі даць ім прамы эфір.

Учора прарасейскія актывісты зноў паспрабавалі прарвацца на тэлеканал «Донбасс» . Каля 22:00 каля цэнтральнага ўваходу ў будынак сабралася прыкладна паўсотні чалавек. Некаторыя з іх былі ў масках, з палкамі ў руках і арматурай. Актывісты скандавалі «Расея» і патрабавалі даць ім прамы эфір. У выпадку адмовы - паабяцалі разбіць шкло ў будынку і прывесці групу падтрымкі з дзвюх тысяч чалавек, піша segodnya.ua.

Трапіць на тэрыторыю тэлеканала ім не ўдалося. Дарогу пікетоўцам перагарадзіў кардон міліцыі, пасля чаго натоўп пайшоў да бакавых уваходаў будынка.

Нагадаем, што ў панядзелак група мітынгоўцаў двойчы паспрабавала прарвацца на тэлеканал «Донбасс».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках