4 траўня 2024, Субота, 5:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дарагі Крым: расейскі рынак заплаціў $179 млрд за далучэнне паўвострава

31
Дарагі Крым: расейскі рынак заплаціў $179 млрд за далучэнне паўвострава

Далучэнне Крыма каштавала расейскаму рынку 179 млрд дал.

Гэтая лічба складаецца з адтоку капіталу ў 33,5 млрд дал, падзення капіталізацыі айчынных кампаній на 82,7 млрд дал. на радзіме і на 62,8 млрд дал. - у Лондане, перадае РБК.

У 33,5 млрд дал. ацэньвае адток капіталу з Расеі за сакавік Цэнтр развіцця НДУ "Вышэйшая школа эканомікі" (25,4 млрд дал., выдаткаваных у сакавіку Банкам Расеі на падтрымку курсу рубля, плюс станоўчае сальда рахунку бягучых аперацый у 8,1 млрд дал). Большы адток капіталу з Расеі быў толькі ў кастрычніку і снежні 2008г. - 54 млрд дал. і 45 млрд дал. адпаведна.

Яшчэ 82,7 млрд дал. страціў расейскі рынак акцый. Менавіта на столькі за першыя два тыдні сакавіка знізілася капіталізацыя кампаній, паперы якіх уваходзяць у індэкс ММВБ (індэкс знізіўся на 14,35%), падлічылі эксперты КК "Альфа-Капітал".

Індэкс RDX, у які ўваходзяць распіскі расейскіх кампаній, якія гандлююць на Лонданскай біржы, асеў за гэты ж час амаль на 13%, што ў пераводзе ў грошы азначае страту ў 62,8 млрд дал., вынікае з разлікаў "Альфа-Капіталу".

"Падзенне капіталізацыі рынку - гэта сапраўды рэакцыя рынку на ўкраінскія падзеі. Аднак казаць, што адток капіталу справакаваны выключна далучэннем Крыма, нельга", - кажа эканаміст "Рэнесанс Капіталу" па Расеі і СНД Алег Кузьмін. Па разліках яго інвестдома, адток капіталу за першы квартал склаў больш за 60 млрд дал., з якіх каля 30 млрд выцякла за сакавік. "Мяркую, што без крымскіх падзей адток быў бы на ўзроўні 40 млрд дал. за першы квартал", - дадае Кузьмін.

"Ці магчымыя такія страты зноў? Крытычныя падзенні магчымыя, калі будуць адбывацца падзеі, нечаканыя для рынку. Напрыклад, навіна 1 сакавікв аб тым, што прэзідэнт папрасіў сенатараў дазволіць увесці расейскія войскі на тэрыторыю Украіны, была нечаканай, таму прывяла да панічнага распродажу 3 сакавіка", - кажа Кузьмін. У той дзень індэкс ММВБ страціў 10,8%, ці 62,4 млрд дал., капіталізацыі, а ЦБ выдаткаваў 11 млрд дал. на падтрымку курсу рубля.

"Наступныя крымскія падзеі былі ўжо чаканыя, таму рэакцыя рынка была спакайней. У цяперашні час каталізатарам да паўтарэння падобных падзей на рынку можа стаць ускладненне сітуацыі ва ўсходніх рэгіёнах Украіны, у прыватнасці павышэнне верагоднасці рэалізацыі крымскага сцэнара", - лічыць эксперт.

Пры эскалацыі канфлікту на ўсходзе Украіны на расейскія рынкі будзе аказвацца ціск, згодны галоўны эканаміст па Расеі і СНД BofA Merrill Lynch Уладзімір Асакоўскі: "Супрацьстаянне заахвоціць інвестараў вярнуцца да разваг аб магчымых санкцыях супраць Расеі".

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках