4 траўня 2024, Субота, 7:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукі скардзяцца на начныя працы на будоўлі гатэля «Хілтан»

1

Жыхары раёна, што прылягае да будоўлі гатэля «Хілтан» на праспекце Пераможцаў, апынуліся закладнікамі сітуацыі з падганяннем тэрмінаў здачы будаўніцтва аб'екта.

- Ужо пару месяцаў на будоўлі вядуцца начныя працы, жыхары накіравалі ў Менгарвыканкам ліст са скаргай на парушэнне санітарна-тэхнічных нормаў будаўніцтва, - распавёў «Салідарнасці» адзін з жыхароў навакольных дамоў, які пажадаў застацца неназваным. - Цяпер яшчэ цярпіма, а праз месяц спаць з адкрытымі вокнамі будзе немагчыма і грукат на будоўлі стане сапраўднай праблемай.

Блогер Антон Матолька, які таксама жыве непадалёк ад будаўніцтва «Хілтана», зняў кароткае відэа, якое размясціў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» з вельмі эмацыйным загалоўкам.

- Будуюць хутка, гэта малайцы. Вось толькі ноччу маглі б і ціхія працы рабіць, - піша блогер.

Прычына стаханаўскага падыходу да будаўніцтва зразумелая. Пасля чарговага разносу «за валакіту і няўменне працаваць», гасцініцу, здача якой была запланаваная на 1 траўня 2014 года, да старту чэмпіянату свету па хакеі ў Менску, робяць да канца ў спешным тэмпе. Хоць мяркуючы па аб'ёме выкананых работ, тэрмін здачы элітнага гасцінічнага комплексу давядзецца пераносіць. У любым выпадку, закладнікамі сітуацыі ў чарговы раз аказаліся простыя менчукі, якім не пашчасціла жыць побач з будоўляй.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках