3 траўня 2024, Пятніца, 20:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Швецыя абвясціла аб падрыхтоўцы нападу з боку Расеі

7
Швецыя абвясціла аб падрыхтоўцы нападу з боку Расеі

Паліцыя бяспекі Швецыі сцвярджае, што Расея рыхтуецца да ваеннай дзейнасці або ўзброенай агрэсіі ў Швецыі.

Упершыню пасля заканчэння халоднай вайны Швецыя вылучае Расею як пагрозу нацыянальнай бяспецы, перадае rus.DELFI.ee.

"Расея вядзе працы па падрыхтоўцы да вайны і гэта трохі турбуе", - сказаў галоўны аналітык контрвыведкі Säpo Вільхельм Унге.

Па словах Унге, яны выявілі, што выведвальная дзейнасць Расеі актывізавалася ў сувязі з падзеямі ва Украіне і ў Крыме. Часткова такая дзейнасць інтэрпрэтуецца як падрыхтоўка да ваенных дзеянняў або ўзброенага гвалту ў дачыненні да Швецыі.

Міністр абароны Швецыі Карын Энстрэм, у сваю чаргу, паведаміла, што Швецыя спыняе ўсялякае ваеннае супрацоўніцтва з Расеяй і паскорыць рэформу ўзброеных сілаў.

Нагадаем, пасля анэксіі Расеяй Крыма Швецыя і Фінляндыя абмяркоўваюць на ўзроўні ўрадаў магчымасць уступлення ў НАТА.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках