4 траўня 2024, Субота, 8:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камуністы і «рэгіяналы» байкатавалі прыняцце Радай антыкарупцыйных законаў

13

Рада не разгледзіць законапраекты аб правах грамадзян у барацьбе з карупцыяй і стварэнні Нацыянальнай антыкарупцыйнай службы.

Яны не набралі дастаткова галасоў, каб быць уключанымі ў парадак дня парламенцкага галасавання. За іх не прагаласавалі дэпутаты-камуністы і Партыя рэгіёнаў, перадае "5 канал".

Дэпутат ад партыі "Удар", кіраўнік камітэта па пытаннях барацьбы з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Віктар Чумак, нагадаў, што закон аб антыкарупцыйнай структуры з'яўляецца неабходнай умовай для лібералізацыі візавага рэжыму з ЕЗ і асноўнай рэкамендацыяй GRECO для Украіны, без выканання якой атрымаць крэдыты ад еўрапейскіх арганізацый Украіне будзе складана, паведамляе Цензор.НЕТ.

Раней у гэты ж дзень, як паведамляе Украинская правда, на пасяджэнні Кабінета міністраў прэм'ер-міністр Арсеній Яцанюк звярнуўся да парламента з просьбай падтрымаць законапраект аб нацыянальнай антыкарупцыйнай службе - у прыватнасці, праект распрацаваны Міністэрствам юстыцыі і Урадавым упаўнаважаным па пытаннях антыкарупцыйнай палітыкі Таццянай Чарнавол.

Напярэдадні, 8 красавіка, пры галасаванні антыкарупцыйных законаў у пакеце законаў Рада таксама не змагла набраць неабходную колькасць галасоў і адхілены быў увесь пакет.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках