28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Будынак СБУ ў Луганску захапілі афіцэры ФСБ

54
Будынак СБУ ў Луганску захапілі афіцэры ФСБ

У Луганску ў памяшканні СБУ знаходзяцца афіцэры ФСБ Расеі.

Пра гэта сёння ў кулуарах Вярхоўнай Рады Украіны паведаміў народны дэпутат з фракцыі ВА "Свабода", член парламенцкага камітэта па нацыянальнай бяспецы і абароне Юрый Сірацюк, перадае карэспандэнт РБК-Украина.

"Як член парламенцкага камітэта па нацыянальнай бяспецы і абароны, валодаючы інфармацыяй пэўнага ўзроўню, я цалкам сцвярджаю, што ў памяшканні СБУ ў Луганску ёсць кадравыя афіцэры ФСБ і Галоўнага выведвальнага ўпраўлення РФ. А таксама былыя кадравыя афіцэры СБУ, якія працавалі некалі ў Луганскай вобласці на рэжым Януковіча", - заявіў Сірацюк.

Паводле яго слоў, усе гэтыя людзі - "гэта дзяржаўныя злачынцы і міжнародныя тэрарысты".

"Гэта не мірныя грамадзяне - гэта людзі, якія ўзялі ў рукі стралковую зброю, гранатамёты, мінамёты, снайперскія вінтоўкі. Людзі, якія дзейнічаюць вельмі прафесійна, і дзейнічаюць на карысць іншай дзяржавы", - сказаў Сірацюк.

Нагадаем, 6 красавіка ў Луганску, Харкаве і Данецку агрэсіўныя малойчыкі з прарасейскімі лозунгамі здзейснілі спробы захапіць органы дзяржаўнай улады. Будынак СБУ ў Луганску застаецца захопленым.

Фота: 0642.ua

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках