4 траўня 2024, Субота, 3:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самаабарона Майдана знайшла выбухоўку ў кіеўскім гатэлі

1
Самаабарона Майдана знайшла выбухоўку ў кіеўскім гатэлі

Таксама былі выяўленыя граната, трацілавая шашка і патроны.

8 красавіка ўвечары ў дзяжурную частку Шаўчэнкаўскага раённага ўпраўлення міліцыі Кіева па спецлініі "102" паступіла паведамленне аб тым, што прадстаўнікі Самаабароны Майдана ў адной з гасцініц сталіцы выявілі выбухоўку і патроны, перадае УНІАН.

Як паведамілі ў сталічным глаўку міліцыі, прадстаўнік Самаабароны распавёў праваахоўнікам, што актывісты арганізацыі некалькі дзён таму вызвалілі памяшканне гасцініцы ад прадстаўнікоў адной з арганізацый, якія там знаходзіліся. Пасля таго, як апошнія пакінулі памяшканне, Самаабарона знайшла прадметы, падобныя на выбуховыя прылады, патроны, гранату, запал і трацілавую шашку.

Усе знойдзеныя прадметы прадстаўнікі Самаабароны перадалі органам унутраных спраў. Яны накіраваныя на даследаванне ў Навукова-даследчы экспертны крыміналістычны цэнтр галоўнага ўпраўлення кіеўскай міліцыі.

25 сакавіка каля Майдана знайшлі выбухоўку, а ў прыгарадзе Кіева - склад зброі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках