4 траўня 2024, Субота, 6:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Аўстрыі: Экстрадыцыі Януковіча трэба дамагацца праз суд

3
Прэзідэнт Аўстрыі: Экстрадыцыі Януковіча трэба дамагацца праз суд

Пытанне аб экстрадыцыі былога прэзідэнта Віктара Януковіча ва Украіну павінна вырашацца выключна ў судовым парадку.

Пра гэта заявіў федэральны прэзідэнт Аўстрыйскай Рэспублікі Хайнц Фішэр на сесіі ПАРЕ ў Старсбургу 9 красавіка, піша korrespondent.net.

Паводле яго слоў, для гэтага Украіне варта падаць адпаведны запыт у Расею, судовыя органы гэтай краіны павінны разгледзець яго і прыняць адпаведнае рашэнне.

Каментуючы магчымасць уплыву на гэты працэс Рады Еўропы, Фішэр падкрэсліў, што гэты орган можа толькі назіраць за развіццём працэсу. «Я не думаю, што мы можам зрабіць што-небудзь па-за судовымі рамкамі», - адзначыў ён.

За прыклад выканання дэмакратычных стандартаў і двухбаковых дамоўленасцяў Фішэр прывёў вопыт Аўстрыі ў выпадку працэдуры экстрадыцыі ўкраінскага бізнесмена Дзмітрыя Фірташа ў ЗША в США. «Упаўнаважаныя судовыя органы нашай краіны атрымалі адпаведны запыт, разгледзелі яго і прынялі адпаведнае рашэнне. Федэральны прэзідэнт Аўстрыйскай Рэспублікі не ўмешваецца ў рашэнне судовых органаў», - сказаў ён.

Раней расейскі тэлеканал НТВ паведамляў, што магчымы запыт з Кіева аб выдачы чацвёртага прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча, які абвешчаны ў вышук украінскай уладай, не можа быць задаволены расейскім бокам.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках