4 траўня 2024, Субота, 7:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Партызанскія графіці ў Сімферопалі: Крым - Украіна

10

У Сімферопалі з'явіліся графіці, у якіх выказваецца пратэст супраць далучэння Крыма да Расеі.

На доўгім бетонным плоце, які агароджвае чыгуначныя шляхі ў жылых кварталах горада, у адну з апошніх начэй невядомы мастак намаляваў пано «Крым - Украіна», выкарыстаўшы для гэтага колеры ўкраінскага сцяга, піша gazeta.ua.

Новая праца выклікала вялікую цікавасць - людзі, якія праходзяць міма, фатаграфуюцца на яе фоне, а машыністы цягнікоў даюць працяглыя гудкі.

Пляцоўка, якую гараджане паміж сабой называюць «Сцяна свабодных мастакоў Крыма», існуе ўжо некалькі дзесяцігоддзяў. Яна апынулася ідэальным месцам для гарадскіх графіці.

Крымскія мастакі даўно выкарыстоўваюць яе для размяшчэння актуальных работ - тут «палотны» і на бытавыя тэмы, і радзей на сацыяльна-палітычныя. Сцяну некалькі разоў зафарбоўвалі, але яна ўвесь час запаўняецца новымі малюнкамі.

Фото: day.kiev.ua
Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках