4 траўня 2024, Субота, 5:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд падоўжыў хатні арышт Баўмгертнеру да 14 ліпеня

1
Суд падоўжыў хатні арышт Баўмгертнеру да 14 ліпеня

Басманны суд Масквы падоўжыў да 14 ліпеня хатні арышт экс-гендырэктару "Уралкалію" Уладзіславу Баўмгертнеру, абвінавачанаму ў злоўжыванні паўнамоцтвамі.

"Суд задаволіў хадайніцтва следства аб працягу хатняга арышту Баўмгертнера на тры месяцы", - паведаміла ў сераду "Інтэрфаксу" прэс-сакратар суда Наталля Раманава.

Экс-гендырэктар "Уралкалію" быў арыштаваны ў Менску ў канцы жніўня 2013 года. Гэта адбылося прыкладна праз месяц пасля таго, як "Уралкалій" абвясціў аб спыненні экспартных продажаў праз сумеснага з "Беларуськаліем" трэйдара "Беларуская калійная кампанія" (БКК). У Беларусі яму былі прад'яўленыя абвінавачванні ў злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. Як сцвярджалі ў СК, Баўмгертнер і яшчэ некалькі топ-мэнэджэраў "Уралкалію" і БКК уступілі ў злачынную змову з мэтай абмежаваць доступ на рынак калійных угнаенняў беларускага партнёра. Памер крадзяжу ацэньваецца ў $100 мільёнаў. Паводле гэтага абвінавачвання Баўмгертнеру пагражала 10 гадоў пазбаўлення волі.

У лістападзе экс-кіраўніка "Уралкалію" экстрадавалі ў Расею, і першы час ён утрымліваўся ў адным з маскоўскіх СІЗА. Пад хатні арышт яго змясцілі 10 снежня па хадайніцтве следства.

Крымінальная справа Баўмгертнера знаходзіцца ў вытворчасці Галоўнага следчага ўпраўлення СК Расеі. Па версіі следства, ён выкарыстаў свае паўнамоцтвы насуперак інтарэсам арганізацыі, у мэтах атрымання выгады "для сябе і іншых асоб", што пацягнула цяжкія наступствы".

У пачатку красавіка стала вядома, што Беларусь зняла свой запыт у Інтэрпол на вышук Баўмгертнера і былога акцыянера "Уралкалію" Сулеймана Керымава, які таксама праходзіў па "калійнай справе".

Акцыі "Уралкалію" (доля ў 27,76%) у структур фонду Сулеймана Керымава Suleyman Kerimov Foundation набыў АНЭКСІМ Міхаіла Прохарава.

Фота: РІА «Новости»

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках