4 траўня 2024, Субота, 5:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СБУ раскрыла расейскую агентурную сетку ў Херсонскай вобласці

9
СБУ раскрыла расейскую агентурную сетку ў Херсонскай вобласці

Ваенная выведка РФ рыхтавала акцыі, накіраваныя на падрыў абароназдольнасці Украіны.

Як паведамляе прэс-служба СБУ, затрыманы жыхар Херсона, былы вайсковец, які па заданні прадстаўніка выведвальнага ўпраўлення Чарнаморскага флоту РФ прыцягнуў групу ўкраінскіх грамадзян да збору інфармацыі ваеннага характару ў Херсонскай вобласці. Яшчэ адным даручэннем ад замежных куратараў была падрыхтоўка ўмоў для ажыццяўлення на Херсоншчыне дыверсійных акцый.

Паводле інфармацыі ведамства, група ўстанаўлівала месца базавання і перадыслакацыі, ступень баявой гатоўнасці, колькасць асабовага складу, віды і колькасць узбраення і ваеннай тэхнікі частак і злучэнняў УС Украіны. Асобная ўвага надавалася ўладкаваным у сувязі з абвастрэннем сітуацыі на паўднёва-усходніх межах дзяржавы лініям абароны і замаскіраванай цяжкай ваеннай тэхніцы. Для атрымання такіх звестак грамадзяне выязджалі аўтамабілямі ў раёны Херсонскай вобласці, якія мяжуюць з АР Крым, дзе асабіста назіралі за зменамі дыслакацыі ўкраінскіх ваенных частак і перасоўваннямі ваеннай тэхнікі. Сабраныя агентурай дадзеныя перадаваліся расейскаму шпіёну з захаваннем патрабаванняў канспірацыі.

Паводле ацэнкі экспертаў, інфармацыя, якую збіралі і перадавалі замежнаму боку , змяшчае звесткі, якія складаюць дзяржаўную тайну , а яе разгалашэнне наносіць шкоду абараназдольнасці нашай дзяржавы.

У выніку прынятых контрвыведкай СБУ мерапрыемстваў рэзідэнт, які кіраваў агентурнай сеткай, затрыманы. На падставе атрыманых матэрыялаў распачатая крымінальная вытворчасць па прыкметах здзяйснення злачынства, прадугледжанага арт.111 КК Украіны - дзяржаўная здрада. Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пазбаўленне волі да 15 гадоў.

Нагадаем, сёння паведамлялася, што СБУ затрымала жыхара Херсонскай вобласці 1960 г.н., які планаваў на чале ўзброенай групы ажыццявіць захоп стратэгічных аб'ектаў, у прыватнасці, Кахоўскай ГЭС. Акрамя таго, затрыманая грамадзянка Расейскай Федэрацыі, якая выконвала задачы спецслужбаў для дэстабілізацыі сітуацыі ў паўднёвых абласцях Украіны.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках