4 траўня 2024, Субота, 4:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Крыме бензін ужо прадаюць толькі «сваім»

21
У Крыме бензін ужо прадаюць толькі «сваім»

У Расеі няма грошай, каб укладваць у развіццё Крыма.

Пра гэты каментар Gazeta.ua распавёў кіраўнік Камітэта эканамістаў Украіны Андрэй Новак, каментуючы дэфіцыт бензіну на паўвостраве.

«Бензінавы крызіс на паўвостраве зараз створаны штучна. Расея, калі захоплівала Крым, разлічвала толькі на прыбытак, на самой жа справе страціла сваю эканоміку. Расейскія акцыі на фондавым рынку сур'ёзна ўпалі, эканоміка яшчэ ў горшым стане чым ва Украіне. Да таго ж гэтая краіна мае вельмі шмат датацыйных абласцей і краін. У прыватнасці, і Чачня», - сказаў Новак.

Паводле яго прагнозу, Расея вырашыць пытанне з бензінам ужо да канца красавіка. З пачатку траўня кошт на паліва знізіцца на 30%.

«Каб перад прэзідэнцкімі выбарамі паказаць, як крымчане выйгралі ад таго, што з Расеяй. Яны будуць падбухторваць і суседнія вобласці далучацца да Крыма. Далей кошт на паліва залежыць ад палітычнай сітуацыі ва Украіне. Але ў любым выпадку крымская эканоміка не можа мець нізкага кошту на паліва, бо калі і наладзяць пастаўкі таннага бензіну з Расеі, то кошт будзе сур'ёзна падымаць дарога да паўвострава», - растлумачыў Новак.

У апошні тыдзень крымчане купляюць паліва па блаце.

«Бензін прадаюць толькі «сваім», і то не больш за 25 літраў на тыдзень», - распавёў сімферопалец Уладзімір.

Ён адзначыў, што на запраўках заведзеныя часопісы, туды ўпісваюць хто і дзе заправіўся.

«Каб атрымаць больш, трэба даплаціць у кішэню запраўшчыка. З кожнага літра бяруць па чатыры грыўны. Літр 95-га каштуе ад 15,10 да 16 грыўняў», - паскардзіўся мужчына.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках