4 траўня 2024, Субота, 4:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пры нападзе ў школе Пенсільваніі параненыя 20 чалавек (Відэа)

Каля дваццаці навучэнцаў пацярпелі ў выніку нападу невядомага ў адной са школ амерыканскага штата Пенсільванія на ўсходзе ЗША.

Інцыдэнт адбыўся ў навучальнай установе Franklin Regional High School у прыгарадзе Пітсбурга, паведамляе BBC.

Паліцыя ўжо затрымала падазраванага. Паводле папярэдняй інфармацыі, ім аказаўся адзін з вучняў школы.

Нажавыя раненні рознай ступені цяжкасці атрымалі падлеткі ва ўзросце 14-17 гадоў, усе яны дастаўленыя ў бальніцы. Школа часова зачынена, яе будынкі аглядаюцца паліцыяй.

На кадрах, паказаных па мясцовым тэлебачанні, відаць, як вучні школы сабраліся групамі каля будынку, а побач з імі стаяць машыны хуткай дапамогі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках