4 траўня 2024, Субота, 6:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Асад даслаў новага амбасадара ў Беларусь

3
Асад даслаў новага амбасадара ў Беларусь

Бас Алі Абд аль-Маджыд уручыў сёння копіі даверчых грамат міністру замежных спраў Беларусі Уладзіміру Макею.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Стораны абмеркавалі дынаміку і перспектывы развіцця стасункаў паміж Беларуссю і Сірыяй. Акрамя таго, былі разгледжаны пытанні ўзаемнай палітычнай падтрымкі дзвюх краін на міжнароднай арэне. Уладзімір Макей і Баса Алі Абд аль-Маджыд адзначылі неабходнасць актывізацыі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі.

Нагадаем, былы амбасадар Сірыі ў Менску Фарук Таха, які працаваў у Беларусі з 2007 года, збег у адну з краін Еўропы. У СМІ паведамлялася аб заканчэнні паўнамоцтваў дыпламата. Аднак, як паведаміла крыніца, на самай справе Фарук Таха не вярнуўся ў Дамаск. Яшчэ вясной 2012 года ён уцёк з Менска ў адну з краін Еўропы, як мяркуецца, у Швейцарыю. Гэтая інфармацыя замоўчвалася. Беларускія і сірыйскія ўлады, мабыць, вырашылі не афішаваць уцёкі свайго дыпламата.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках