4 траўня 2024, Субота, 5:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Студыя Disney пачала здымкі сёмых «Зорных войнаў»

3
Студыя Disney пачала здымкі сёмых «Зорных войнаў»

Са сцэнарам сёмай часткі сагі ёсць праблемы, але стваральнікі сцвярджаюць, што на экраны фільм выйдзе своечасова.

Добрая навіна для прыхільнікаў сагі «Зорныя войны»: сёмую частку кінаэпапеі, нарэшце, пачалі здымаць. Пра гэта Hollywood Reporter паведаміў старшыня Disney Studios Алан Хорн. З ягоных слоў, да здымак прыступілі, нягледзячы на тое што канчатковы склад актораў усё яшчэ не зацверджаны, піша Утро.ру.

Хорн таксама дадаў, што ў фільма ёсць праблемы са сцэнарам, над другой версіяй якога працавалі Лоўрэнс Кэздан («Індыяна Джонс: у пошуках страчанага каўчэга», «Зорныя войны. Эпізод V. Імперыя наносіць зваротны ўдар») і Джэй Джэй Абрамс (у якасці сцэнарыста ён працаваў, у тым ліку, над серыялам «Застацца ў жывых» і фільмам Майкла Бэя «Армагедон»). Хорн запэўніў, што праблемы ніяк не адаб'юцца на выхадзе фільма, рэліз запланаваны на канец 2015 года.

Імёны актораў, якія будуць выконваць галоўныя ролі, трымаюцца ў таямніцы. Пакуль вядома толькі, тое, што стужка будзе прысвечаная лёсам персанажаў арыгінальнай сагі - Люка Скайуокера, прынцэсы Леі Арганы і кантрабандыста Хана Сола. Нядаўна СМІ паведамілі, што ролю ключавога адмоўнага персанажа - пераемніка Дарта Вейдэра - выканае амерыканскі актор Адам Драйвер, вядомы шырокаму гледачу па фільме «Дзяўчынкі».

Дзеянне ў новым фільме будзе разгортвацца праз 35 гадоў пасля «Вяртання джэдая». Некалькі тыдняў таму кіраўнік кампаніі Disney Боб Айгер паведаміў, што адзіны, каго на той момант зацвердзілі на ролю, - актор, які выканае андроіда R2D2.

У пракат «Зорныя войны: Эпізод VII» павінен выйсці да Новага года або да «Дня жыцця», як яго называе «народ дрэў» вукі. Прыхільнікі змогуць убачыць яго 18 снежня наступнага года. Гэта свайго роду парушэнне традыцыі - астатнія часткі культавай фантастычнай сагі выходзілі ў траўні.

Усяго кінаэпапея налічвае шэсць частак. Першы эпізод стужкі, які атрымаў назву «Новая надзея», выйшаў на экраны ў 1977 годзе. Апошняя на сённяшні дзень частка - «Помста сітхаў» - з'явілася ў 2005 годзе.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках