4 траўня 2024, Субота, 7:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Данецкам разладоўваюць вайсковую тэхніку (Відэа)

27

На станцыі Дабраполле мясцовыя жыхары заўважылі разладаванне БВВМ і процітанкавых гармат.

«Прыгналі дзве браняваныя выведна-вартавыя машыны (БВВМ-заўв.), чатыры ўсюдыхода ГАЗ-66, бачылі дзве 45-мм супрацьтанкавыя гарматы, некалькі палявых кухняў, вагон з боепрыпасамі. Гэта тое, што мы бачылі», - распавёў «Корреспонденту» сведка.

Таксама жыхар Дабраполля паведаміў, што прыбылі блізу 150 салдат. Магчыма, гаворка ідзе пра Новамаскоўскую аэрамабільную брыгаду Узброеных сіл Украіны.

Вайскоўцы распавялі, што накіроўваюцца ў Луганскую вобласць. Аднак мясцовыя жыхары сумняваюцца, бо ад Дабраполля да Данецка 100 км. «Калі вайскоўцы з тэхнікай ехалі з Днепрапятроўску, то каб патрапіць у Луганскую вобласць, яны б былі «заўважаныя» яшчэ ў Чырвонаармейскай. А так атрымліваецца, што зрабілі мінімум 30 лішніх кіламетраў, ды і Дабраполле - гэта тупіковы чыгуначны кірунак», - кажа дабраполец.

Як паведамлялася, 6 красавіка ў Данецку актывістамі быў захоплены будынак АДА.

Мітынгоўцы зачыталі рэзалюцыю, у якой запатрабавалі неадкладнага склікання пазачарговай сесіі Данецкай абласной рады і прыняцця ёю пастановы аб правядзенні рэферэндуму аб уваходжанні ў склад Расеі.

Ужо 7 красавіка самаабвешчаная Рэспубліканская народная рада на сваёй пазачарговай сесіі «уключыла» Данецкую вобласць у склад Расейскай Федэрацыі. Пасля таго як выступоўца з трыбуны Данецкай АДА заявіў аб стварэнні Незалежнай Данецкай рэспублікі, народная рада прыняла пастанову аб уваходжанні новастворанай рэспублікі ў склад Расеі.

Фота: Корреспондент.net
Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках