4 траўня 2024, Субота, 6:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайсковыя часткі ў Данецку і Луганску разблакавалі

1
Вайсковыя часткі ў Данецку і Луганску разблакавалі

У Данецку і Луганску цяпер ніхто не блакуе вайсковыя часткі і не перашкаджае выезду вайсковай тэхнікі.

Пра гэта УНІАН паведамілі ў прэс-службе ўправы Усходняга тэрытарыяльнага камандавання ўнутраных войскаў МУС Украіны.

У паведамленні адзначаецца, што 8 і 9 красавіка ў Луганску і Данецку ля брамы мясцовых вайсковых частак унутраных войскаў збіраліся прарасейскія актывісты з мэтай недапушчэння выезду вайскоўцаў на службу. Так, у Данецку, паводле іх слоў, да іх паступіла інфармацыя, што ў мясцовай частцы ўнутраных войскаў размешчаныя замежныя найміты, якія прыбылі ў горад для правядзення спецыяльных аперацый з мэтай вызваленні адміністрацыйных будынкаў.

Да іх выйшла камандаванне частак і, пасля кароткіх перамоваў, пагадзілася правесці ініцыятыўную групу грамадзян на тэрыторыю часткі для таго, каб яны пераканаліся ў непраўдзівасці атрыманай інфармацыі. Пераканаўшыся ў тым, што ў вайсковай частцы размешчаныя толькі вайскоўцы часткі і нясуць унутраную службу ва ўзмоцненым варыянце, яны пакінулі тэрыторыю вайсковага гарадка.

Як паведамлялася, каардынатар групы «Інфармацыйны супраціў» Зміцер Тымчук напісаў у сетцы Фэйсбук, што, паводле звестак групы 9 красавіка да 5.00 раніцы сепаратысты атрымлівалі запыты на арганізацыю «калідора» на дзяржаўнай мяжы з Расеяй у Луганскай вобласці для забеспячэння бесперашкоднага праходу падраздзяленняў расейскіх войскаў на ўкраінскую тэрыторыю. З тым, каб затым расейскія вайскоўцы прыйшлі на дапамогу сепаратыстам, якія захапілі адміністрацыйныя будынкі ў гарадах усходняй Украіны. Паводле ягоных слоў, цягам ночы з 8 на 9 красавіка ва ўсходніх рэгіёнах Украіны захоўвалася напружаная сітуацыя. «Паводле нашых звестак, расейскія войскі ў 200-км прымежнай зоне правялі перагрупоўку. Аднак непасрэдных спробаў перасекчы дзяржаўную мяжу часткамі і падраздзяленнямі войска РФ зафіксавана не было», - напісаў Тымчук.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках