4 траўня 2024, Субота, 7:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экстрэмал з Гародні перайшоў Нёман па парэнчах моста (Відэа)

20

Беларускі паркур працягвае яскрава заяўляць пра сябе.

Днямі ў інтэрнэце з'явіўся новы ролік ад аматараў гэтага віду спорту з Гародні. На відэа знятыя штукі маладзёнаў: ад уяўна простых да вельмі рызыкоўных. Адной з апошніх з'яўляецца пераход хлопца праз новы мост у Гародні па парэнчах. Яны папярэджваюць, што доўга рыхтаваліся да штукі, піша onliner.by.

- Спартовец доўга трэніраваўся, - распавёў аўтар відэа. - Галоўнае - умець доўгі час трэніраваць пачуццё балансу на парэнчах. Даўжыню моста мы не вымяралі, але ўсё праходжанне заняло 5-6 хвілін. Мінакі ніяк не рэагавалі на нас, бо іх проста не было. Машыны праязджалі ў асноўным таксама ціха, некаторыя сігналілі. У выніку сябра прайшоў дыстанцыю самастойна, ні разу не скарыстаўшыся нічыёй дапамогай. Побач быў толькі я з камерай.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках