3 траўня 2024, Пятніца, 21:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад сценамі амбасады РФ у Кіеве спалілі крывавую ляльку Пуціна

5
Пад сценамі амбасады РФ у Кіеве спалілі крывавую ляльку Пуціна

Ля ўваходу ў амбасаду Расейскай Федэрацыі ў Кіеве прайшла акцыя пратэсту супраць палітыкі Масквы.

Яе ўдзельнікі асудзілі захоп Крыма, піша РБК-Украіна.

"Пуціну трэба думаць не пра расейцаў ва Украіне, а пра ўласную бяспеку і пра сітуацыю ў РФ", - заявіў адзін з арганізатараў Яўген Строкань.

Падчас акцыі актывісты спалілі партрэты Уладзіміра Пуціна. Пасля гэтага да сцен амбасады прынеслі манекен у выглядзе прэзідэнта Расеі. Актывісты аблілі ляльку крывёю, а пасля падпалілі яе перад брамай амбасады. Скончыўся пікет выкананнем вядомай песні футбольных фанатаў пра Пуціна.

У акцыі прыняло ўдзел амаль 25 актывістаў. Са слоў маладзі, задача перфомансу - пратэст супраць захопніцкай палітыкі РФ. Пасольства ў гэты час ахоўвалі блізу 30 праваахоўнікаў.

Нагадаем, Крым быў акупаваны расейскімі войскамі ў сакавіку. Пасля правядзення незаконнага "рэферэндуму" Уладзімір Пуцін прыняў пастанову аб далучэнні паўвострава да РФ.

Фота: news24ua

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках