4 траўня 2024, Субота, 3:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Натоўп у Луганску атакаваў «рэгіянала» Добкіна

21

Кандыдата ў прэзідэнты Украіны Міхаіла Добкіна не пусцілі ў будынак Управы СБУ ў Луганску для правядзення перамоў.

Вядомага «рэгіянала» і паплечніка прэзідэнта-ўцекача Украіны Віктара Януковіча ўдзельнікі сепаратысцкага мітынгу сустрэлі вельмі агрэсіўна. Пра гэта паведаміў Луганскі праваабаронца Канстанцін Рэуцкі ў эфіры «Грамадскага ТВ».

З дапамогай скайпу ён распавёў, што сёння ўвечары ў будынак СБУ ў Луганску спрабавалі ўвайсці Міхаіл Добкін і мэр Луганска. Са слоў Рэуцкага, Добкіна не пусцілі ўнутр, а натоўп каля СБУ «ледзь не разарваў» кандыдата, паведамляе тэлеканал АТН.

«Блізу 1,5-2 тысячы чалавек стаяць цяпер ля Луганскага СБУ. Я думаю, Добкін надоўга запомніць гэты вечар», - сказаў Рэуцкі

Нагадаем, экс-кіраўнік Харкаўскай вобласці з'яўляецца сябрам Партыі рэгіёнаў і адным з паплечнікаў былога прэзідэнта Украіны. Ён неаднаразова выступаў з абразамі ў адрас удзельнікаў Еўрамайдану і заклікаў да сілавога разгону дэманстрацый у Кіеве.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках