Неанацыст з Расеі займаўся агітацыяй ў Данбасе
22- 1.05.2014, 13:04
- 18,830
Украінскія памежнікі затрымалі ў Луганскай вобласці расейскага неанацыста з антыўкраінскімі агітацыйнымі ўлёткамі.
22-гадовы расеец, які знаходзіўся ў вышуку, быў затрыманы, калі накіроўваўся ў маршрутным таксі ў населены пункт Мелавое з Луганска. Пра гэта паведамляе Дзяржпамежслужба Украіны.
"Падчас праверкі законнасці знаходжання дадзенага грамадзяніна на тэрыторыі Украіны было ўстаноўлена, што затрыманы перавысіў тэрмін знаходжання ва Украіне і знаходзіцца ў вышуку па арт. 307 КК Украіны (незаконныя вытворчасць, захоўванне, перавозка, перасылка або збыт наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх аналагаў)", - гаворыцца ў паведамленні.
Таксама было ўстаноўлена, што затрыманы з'яўляецца членам групоўкі неанацыстаў - скінхэдаў "Славяне". Пры ім быў знойдзены нож са свастыкай, металічны ланцуг і агітацыйныя ўлёткі "Данбас уставай".
"Па яго словах, ён меў намер правесці вярбоўку новых членаў з наступным выкарыстаннем іх у сепаратысцкіх мерапрыемствах і з мэтай дэстабілізацыі сітуацыі ў Луганскай вобласці. Па дадзеным факце праінфармаваныя супрацоўнікі СБУ і МУС, а таксама прастаўленая забарона ўезду на тэрыторыю Украіны тэрмінам на 3 гады", - гаворыцца ў паведамленні.
Таксама, як паведамлялася раней, учора ў пункце пропуску "Даўжанскі" памежнікі Луганскага атрада сумесна з супрацоўнікамі СБУ спынілі двух расейцаў і беларуса, якія мелі намер трапіць ва Украіну. У іх праваахоўнікі выявілі ваеннае абмундзіраванне, компас, посуд, сродкі абароны, пляшку, маскхалат, разгрузкі, берцы, медыкаменты і сумку для гранат і магазінаў ад АК. Дадзеным грамадзянам быў забаронены ўезд на тэрыторыю Украіны тэрмінам на 3 гады.
