26 красавiка 2024, Пятніца, 4:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зборная Чэхіі злегла з дыярэяй у Менску

62
Зборная Чэхіі злегла з дыярэяй у Менску

Усе спартсмены атруціліся.

Палова гульцоў чэшскай каманды мае праблемы з кішачнікам - гэта стала прычынай таго, што на ранішняй трэніроўцы з'явіліся ўсяго чатыры гульца, паведамляе галоўны лекар каманды.

«Некаторыя гульцы ўжо ачунялі, у іншых дыярэя толькі пачынаецца», - кажа лекар Томаш Выскачыл. Лекар чэхаў таксама адзначыў, што, хутчэй за ўсё, астатнія хакеісты таксама хутка прыйдуць у норму і да матчу з Даніяй, які адбудзецца 17 траўня, усё павінна быць у норме.

У той жа час іншыя зборныя, якія пражываюць у тым жа гатэлі, не адчуваюць падобных праблем.

Напісаць каментар 62

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках