19 траўня 2024, Нядзеля, 20:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Калінкавіцкія камунальнікі ўкладваюць асфальт у бруд

8

Рабочыя ў Калінкавічах укладвалі асфальт проста ў лужыны.

«Праца службаў горада Калінкавічы. 16.05.2014. Вось куды ідуць нашы грошы» - відэасюжэт з такім подпісам з'явіўся на сэрвісе YouTube. На відэа тэхніка пад дажджом прасуе гарачы асфальт сярод вялікіх лужын. Падзеі разгортваюцца побач з крамай «Сластёна» па вуліцы Кірава, 26. Камунальнікі пракаментавалі: усё ідзе па плане.

Генеральны дырэктар прадпрыемства «Камунальнік Калінкавіцкі» Ігар Барысенка патлумачыў onliner.by, што адбываецца:

- Дождж у той дзень пачаўся ў 11:30. Да гэтага часу ўкладчык ужо прайшоў і новае асфальтабетоннае пакрыццё, якое мы бачым у кадры, было ўжо выкладзена, ішла яго ўкатка. Гэта значыць дождж пашкодзіць не мог. Больш за тое, па тэхналогіі прадугледжваецца паліў пакрыцця вадой. На іншых участках праца была прыпыненая да іх высыхання.

На сённяшні дзень працы ў двары дома па Кірава, 26 завершаныя.

Варта адзначыць, што далёка не першы выпадак кладкі асфальту падобнымі метадамі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках