19 красавiка 2024, Пятніца, 8:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка пра фальсіфікацыі: У раённых камісіях што захочуць, то і зробяць

79
Лукашэнка пра фальсіфікацыі: У раённых камісіях што захочуць, то і зробяць

Кіраўнік распавёў пра механізмы фальсіфікацыі «выбараў».

Поўная версія інтэрв'ю Лукашэнкі Ксеніі Сабчак - дзве гадзіны пытанняў і адказаў. У эфірную версію трапіла толькі частка размовы. «Наша Нива» запісала цікавыя цытаты, якія не былі паказаны на канале «Дождь».

Ксенія Сабчак задала Лукашэнку пытанне пра фальсіфікацыі вынікаў выбараў. Спачатку кіраўнік распавёў пра сітуацыю, калі нібыта запатрабаваў змяніць іх вынікі і паменшыць лічбу ў сваю падтрымку.

«90% - гэта ж папахвае, як у Азіі галасуюць. Усе, дамовіліся там, што 90% ужо ніяк... То бок, не будзем клікаць людзей, галасаваць дадаткова, яшчэ чагосьці. Розныя метады. Вось такая размова адбылася. Усе на дыбкі, хто за галасаванне адказвае: куды бюлетэні падзець? А куды хочаце. Развярнуўся і пайшоў», - сказаў ён.

Таксама кіраўнік распавёў пра тое, як лічаць бюлетэні ў выбарчых камісіях.

«Ну паставіце вы ў кут вэб-камеру. Чалавек стаў і лічыць гэтыя галасы. Як трэба, так і палічыць... Я ўзначальваў камісію ў дзяцінстве, я тэхналогію ўсю ведаю. Палічылі, быццам усё нармальна. Бюлетэні прыходзяць з участковых камісій у раённыя. Там што хочуць, тое і зробяць. І ў нас, і ў Расеі, і дзе заўгодна», - адзначыў ён.

Двухгадзіннае інтэрв'ю Лукашэнкі выйшла на расейскім тэлеканале «Дождь» учора ўвечары.

Напісаць каментар 79

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках