2 траўня 2024, Чацвер, 9:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы змогуць ездзіць у Крым са спецдазволам

76
Беларусы змогуць ездзіць у Крым са спецдазволам

Уехаць на акупаваны Расеяй паўвостраў з мацерыковай частцы Украіны цяпер будзе не так проста.

Увайшоў у дзеянне закон «Аб забеспячэнні правоў і свабод грамадзян і прававога рэжыму на часова акупаванай тэрыторыі Украіны», і ўжо ўезд замежнікаў у Крым дапускаецца толькі са спецыяльным дазволам праз кантрольныя пункты ўезду - выезду, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Улічваючы тое, што аўтобусы і цягнікі з Беларусі ў Крым ідуць праз тэрыторыю мацерыковай Украіны, у беларускіх адпачывальнікаў узнікнуць праблемы. А ехаць у Крым праз Расею з Беларусі доўга ды і дорага.

Калі прабірацца да мора нелегальна, то за парушэнне правілаў ўезду на тэрыторыю Крыма і выезду з яе можна атрымаць штраф або арышт да 15 дзён.

Атрымаць інфармацыю ў Кабінеце міністраў Украіны аб тэрмінах распрацоўкі і ўводу ў дзеянне спецыяльных пропускаў спрабаваў БелаПАН, але пакуль гэта зрабіць не ўдалося.

Напісаць каментар 76

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках