28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сайту Хартыі'97 патрэбна ваша падтрымка

222
Сайту Хартыі'97 патрэбна ваша падтрымка

Хопіць быць статыстамі.

Дарагія сябры!

Вось ужо 16 гадоў мы з вамі жывем адным жыццём - разам сочым за тым, што адбываецца ў нашай Беларусі, разам спрабуем змагацца з дыктатурай, вакханаліяй і бязмежжам. Мы перажылі шквал рэпрэсій, які абваліўся на сайт у 2010 годзе, калі быў забіты заснавальнік charter97.org Алег Бябенін, калі нашы офісы падвергліся пагромам з боку спецслужбаў, узбуджаліся шматлікія крымінальныя справы, канфіскоўвалася тэхніка, калі рэдактар сайта Наталля Радзіна апынулася ў турме, а ўвесь калектыў трапіў пад рэпрэсіі.

Пасля ўсяго таго, што здарылася, мы вымушаныя працаваць з-за мяжы. Сёння ўсе мы сутыкнуліся з новай пагрозай - расейскай агрэсіяй супраць яе заходніх суседзяў. Першай удар прыняла Украіна, але схаваная агрэсія супраць Беларусі ажыццяўляецца з 1996 года, калі праз канстытуцыйны пераварот Лукашэнка стаў дыктатарам, а па сутнасці - марыянеткай Крамля. Ён здаў незалежнасць нашай краіны і здрадзіў усім беларусам.

Сёння да нас звяртаюцца нашы чытачы з пытаннямі: што рабіць і як дапамагчы ў гэтай сітуацыі? Складанае пытанне, але перш за ўсё - хопіць быць статыстамі. Кожны з нас здольны змяніць не толькі сваё жыццё, але і лёс сваёй краіны.

Мы - беларускі сайт charter97.org - імкнемся прафесійна рабіць нашу працу. Сваім невялікім калектывам мы працуем 24 гадзіны ў суткі, каб вы маглі атрымліваць аператыўныя і аб'ектыўныя навіны. У пікавыя моманты нас чытаюць каля 500.000 унікальных наведвальнікаў штодня.

Сёння мы не абмяжоўваемся толькі беларускай тэматыкай, так як разумеем, што лёс нашай роднай Беларусі непарыўна звязаны з развіццём сітуацыі ва Украіне, Расеі, Грузіі, Казахстане, Малдове, Азербайджане і ў іншых краінах постсавецкай прасторы. Сайт charter97.org стаў рэгіянальным праектам.

Так, мы маем міжнародную падтрымку, але яе ўсё ж недастаткова для далейшага развіцця сайта, яго ўзмацнення, пашырэння аўдыторыі і, у рэшце рэшт, - для выканання нашай агульнай місіі - вызвалення Беларусі ад дыктатуры.

Дзеля вызвалення Беларусі ад дыктатуры мы, як і вы - нашы чытачы - гатовыя зрабіць многае. І калі ўлады баяцца, калі нас 500.000, то што адбудзецца, калі нас стане ў некалькі разоў больш? Упэўненыя - тады наша з вамі мара, нарэшце, спраўдзіцца. Ад дыктатуры застануцца толькі ўспаміны.

Сёння ў нас няпросты перыяд і мы просім вас быць не толькі чытачамі. Давайце працягваць рабіць наш сайт разам.

Расказвайце пра наш сайт вашым родным, сябрам і знаёмым. Charter97.org - наш агульны сайт, Беларусь - наша краіна, наша будучыня - у нашых руках!

Мы будзем удзячныя не толькі інфармацыйнай, валанцёрскай, тэхнічнай, але і фінансавай дапамозе.

Ахвяраванне праз PayPal:

Рахункі ў сістэме WebMoney:

Рахунак у доларах (WMZ) - Z311413920153
Рахунак у расійскіх рублях (WMR) - R293268005472

Разліковы мультывалютны рахунак для дапамогі:

Назва банку: Bank Millennium S.A.
Адрэс: ul. Stanislawa Zaryna, 2A, 02-593, Warszawa
IBAN: PL 97 1160 2202 0000 0002 1671 1123
SWIFT: BIGBPLPW
Назва уладальніка рахунку: Fundacja “KARTA ‘97”
Прызначэнне плацяжу: „Darowizna na cele statutowe”

Звязацца з намі можна па адрасе charter97@gmail.com

Напісаць каментар 222

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках