21 лiстапада 2024, Чацвер, 23:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юрый Рубцоў страціў 39 кілаграмаў вагі

13
Юрый Рубцоў страціў 39 кілаграмаў вагі

Гомельскі актывіст Юрый Рубцоў пасля 30 сутак галадоўкі знаходзіцца ў лякарні.

У гомельскай бальніцы актывіста наведаў карэспандэнт «Радыё Свабоды».

Пасля падвойнага арышту ў Менску і Гомелі і 30 сутак галадоўкі 52-гадовы гомельскі грамадскі актывіст Юрый Рубцоў, якога неаднаразова пераследавалі за тое, што ён прыходзіў на акцыі апазіцыі ў майцы з надпісам «Лукашэнка, сыходзь!», апынуўся ў лякарні.

У бальнічнай палаце Юрый Рубцоў заявіў:

- Са мной адбылося тое, што магло адбыцца з любым грамадзянінам Рэспублікі Беларусь, які не спадабаўся таму ці іншаму міліцэйскаму начальніку. Трапіўшы ў міліцыю, ён знікае - ні родным не паведамляюць, ні адвакату. Гэта парушэнне правоў чалавека ў поўным сэнсе гэтага слова. Ні адзін грамадзянін Беларусі ад гэтага не застрахаваны.

Жонка Юрыя Рубцова Ядвіга распавяла, што яе муж страціў за час галадоўкі 39 кілаграмаў:

- Ён не еў на працягу 30 дзён, чалавек памірае. У яго язвы. Калі чалавек выходзіць з канцлагера, вось так ён і выглядае. Цяпер ён у лякарні, яму «хуткую» выклікалі, як толькі мы яго знайшлі.

Нагадаем, Рубцоў быў затрыманы міліцыяй у Менску 26 красавіка пасля традыцыйнай акцыі апазіцыі «Чарнобыльскі шлях». На мітынгу ён быў апрануты ў футболку з надпісамі «Лукашэнка, сыходзь!» і «Арыштуйце мяне! Падстава? Я супраць Лукашэнкі».

28 красавіка суд Савецкага раёна Менска прызнаў яго вінаватым у «непадпарадкаванні законным патрабаванням службовай асобы», «дробным хуліганстве» і пакараў 25-сутачным арыштам. Футболку ў актывіста канфіскавалі. У знак пратэсту супраць прысуду Рубцоў абвясціў галадоўку.

Увечары 21 траўня, пасля заканчэння тэрміну арышту, Рубцова з цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў адвезлі на чыгуначны вакзал Менска і пасадзілі на цягнік да Гомеля, аднак па прыездзе туды ён зноў быў затрыманы. 22 траўня суд Чыгуначнага раёна Гомеля прысудзіў яго да пяці сутак арышту нібыта на непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі і нецэнзурную лаянку ў грамадскім месцы. Рубцоў зноў абвясціў галадоўку.

Такім чынам, галадоўка гомельскага актывіста доўжылася 30 сутак.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках