Больш за дзве тысячы чалавек загінулі ў Афганістане ў выніку апоўзня
1- 3.05.2014, 10:10
- 6,454
Больш як 2,5 тысячы чалавек лічацца загінулымі ў выніку сходу апоўзня ў правінцыі Бадахшан на паўночным усходзе Афганістана.
Пра гэта паведамляе тэлеканал Tolo.
Паводле слоў губернатара правінцыі Бадахшан Шаха Валіулы Адзіба, у выніку стыхіі пахаваныя больш за 300 дамоў, выратавацца ўдалося толькі васьмярым.
Адзіба паведаміў, што ўлады папярэдзілі жыхароў 700 іншых дамоў пра эвакуацыю праз пагрозу сходу паўторных апоўзняў, паведамляе ca-news.org.
Паводле звестак тэлеканала, у выніку апоўзня загінулі звыш 1500 галоў жывёлы.
Намеснік міністра ўнутраных спраў Махамад Аюб Салангі пацвердзіў інфармацыю пра гэты выпадак, адзначыўшы, што выратавальная каманда адпраўлена ў раён бедства.
Сезонныя паводкі, селі і апоўзні штогод наносяць страты сельскай гаспадарцы Афганістана і нярэдка прыводзяць да гібелі жыхароў, якія пражываюць у экзагенных раёнах.
Фота: Reuters