27 красавiка 2024, Субота, 0:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новаўвядзенні ўладаў: забарона на алкаголь з 21:00 і тэст на наркотыкі ў школьнікаў

62
Новаўвядзенні ўладаў: забарона на алкаголь з 21:00 і тэст на наркотыкі ў школьнікаў

Віцэ-прэм'ер Тозік выступіў з новымі ідэямі.

У прыватнасці ён прапанаваў забараніць продаж спіртнога на аўтадарогах і з 21:00 да 10:00 па ўсёй краіне, а таксама канфіскоўваць машыны ў п'яных кіроўцаў за першы выпадак кіравання ў нецвярозым выглядзе, а не за паўторны. З такімі ініцыятывамі намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Тозік выступіў сёння на сумесным пасяджэнні абедзвюх палат беларускага "парламента", перадае БелТА.

"Лічу апраўданым і думаю, што гэта будзе станоўча ўспрынята ў грамадстве, калі машына будзе канфіскоўвацца за кіраванне ў нецвярозым выглядзе адразу пасля першага затрымання", - сказаў віцэ-прэм'ер.

Акрамя таго, ён лічыць, што такіх людзей трэба пазбаўляць права кіравання транспартам на 10 гадоў. Адказваючы сёння на пытанні журналістаў па гэтай тэме, Анатоль Тозік заявіў, што сам факт таго, што чалавек садзіцца за руль п'яным, трэба разглядаць у якасці падрыхтоўкі да здзяйснення злачынства.

Акрамя гэтага, трэба забараніць продаж спіртнога па ўсёй краіне з 21:00 да 10:00, а ў гарадах трэба прадаваць алкаголь не ў агульнай гандлёвай зале, а ў асобных памяшканнях, лічыць Анатоль Тозік.

"Трэба распачаць бязлітасную барацьбу не толькі з п'янствам за рулём, але і п'янствам наогул", - падкрэсліў ён.

Віцэ-прэм'ер таксама паведаміў, што з пачатку года па віне п'яных кіроўцаў 18 чалавек загінулі, а 106 былі параненыя. У дачыненні да нецвярозых кіроўцаў у гэтым годзе ўзбуджана больш за 700 крымінальных спраў. У іх канфіскавана 125 транспартных сродкаў.

Акрамя таго, адказваючы на прапанову "дэпутата" Валерыя Барадзені з нагоды забароны продажу на касах у крамах не толькі алкаголю, але і тытунёвых вырабаў, Анатоль Тозік сказаў: "Рады, што ў мяне яшчэ адзін аднадумец з'явіўся. Гэта складана будзе зрабіць, але давайце паспрабуем".

Вядомы спартсмен і "дэпутат" Вадзім Дзевятоўскі публічна заручыўся падтрымкай Анатоля Тозіка па ініцыятыве ўвесці для навучэнцаў тэсты, якія выяўляюць, ці ўжывае чалавек наркотыкі.

Напісаць каментар 62

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках