25 красавiка 2024, Чацвер, 15:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрарысты захопліваюць Салядар

9
Тэрарысты захопліваюць Салядар

Дзве групы тэрарыстаў пачалі захоп горада Салядар у Данецкай вобласці.

Пра гэта народны дэпутат ад «Батькивщины» Аляксандр Брыгінец напісаў на сваёй старонцы ў «Фэйсбук».

«Толькі што актывісты «Украінскай справы» паведамілі, што адбываецца захоп Салядара. Дзве групы тэрарыстаў рухаюцца да цэнтра. Адна з боку станцыі «Соль», а другая з Белагарадка», - напісаў парламентар.

Паводле інфармацыі народнага дэпутата захопнікі ўрываюцца ў дамы. Патрабуюць у людзей паказаць пашпарты.

«Разумею, што гэта зачыстка па зрыву прэзідэнцкіх выбараў. Пра гэты факт МУС мной ужо паведамлена», - дадаў Брыгінец.

У сярэдзіне красавіка расейскія ўзброеныя баевікі захапілі адмінбудынкі ў шэрагу гарадоў Данецкай і Луганскай абласцей. Баевікі выкрадаюць, катуюць і забіваюць людзей, захопліваюць закладнікаў. Акрамя таго, сепаратысты, якія падтрымліваюцца Расеяй, арганізуюць правакацыі і збіццё патрыятычна-настроеных грамадзян у Харкаве, Нікалаеве, Адэсе.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках