21 траўня 2024, aўторак, 5:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь удвая павялічыла імпарт бульбы з Еўропы

49
Беларусь удвая павялічыла імпарт бульбы з Еўропы

У першым квартале гэтага года з краін Еўразвяза ў Беларусь было пастаўлена 2,9 тыс тон бульбы.

Гэта ў 2,4 разы больш, чым цягам такога ж перыяду мінулага года, піша agronews.by.

Агульны кошт імпартаванай з краін ЕЗ у Беларусь бульбы павялічыўся ў паўтара разы і склаў 1,2 млн даляраў. Асноўнымі пастаўшчыкамі з краін, якія ўваходзяць у склад Еўразвяза, цягам справаздачнага перыяду былі Францыя (увезла ў Беларусь 546 тон), Фінляндыя (545 тон), Літва (770 тон) і Нідэрланды (920 тон).

Нагадаем, што пад уздзеяннем Расеі Беларусь была вымушана з 1 лютага гэтага года адмовіцца ад паставак еўрапейскай бульбы, аб чым паведамлялася на сайце Мінсельгасхарча. Пры гэтым забарона імпарту маладой бульбы ў Беларусі дзейнічае з 1 студзеня па 30 чэрвеня гэтага года. Для іншых відаў бульбы тэрмін дзеяння эмбарга ведамствам не пазначаны. Абмежаванне не датычыцца бульбы, якая прайшла тэрмічную апрацоўку і разрэзаных яе відаў, у тым ліку ў выглядзе паўфабрыката для ягонага далейшага прыгатавання.

Пазней, напрыканцы сакавіка бягучага года, Рассельгаснагляд дазволіў увоз бульбы з тэрыторыі абследаваных экспертамі гадавальнікаў Польшчы, Венгрыі і Германіі.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках