28 красавiка 2024, Нядзеля, 13:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Таранціна злучыць Джанга і Зора ў адным коміксе

Таранціна злучыць Джанга і Зора ў адным коміксе

Рэжысёр Квенцін Таранціна зробіць галоўнага персанажа свайго фільма «Джанга вызвалены» героем коміксу.

У ім да Джанга далучыцца яшчэ адзін помснік - Зора. Серыя атрымае назву Django/Zorro і выйдзе ў другой палове 2014 года, паведамляе The Hollywood Reporter. Таранціна напіша яе канцэпцыю і асноўны сюжэт, дэталямі зоймецца амерыканскі аўтар коміксаў Мэт Вагнер, які ўжо складаў гісторыі пра Зора ў 2008-2010 гадах. Праект рэалізуе DC Comics, піша Lenta.ru.

Таранціна таксама плануе выпусціць фільм «Джанга вызвалены» ў выглядзе міні-серыяла. Як піша Variety Russia, чатырохсерыйны вестэрн будзе дапоўнены матэрыялам, які не ўвайшоў у фінальную версію і налічвае 90 хвілін.

Арыгінальны фільм «Джанга вызвалены» з Джэймі Фоксам у галоўнай ролі выйшаў на экраны ў 2012 годзе. Карціна была намінаваная на прэмію «Оскар» у пяці намінацыях і выйграла ў дзвюх - статуэтку за лепшы арыгінальны сцэнар атрымаў сам Таранціна, узнагародай за лепшую мужчынскую ролю другога плана ганараваўся аўстрыец Крыстаф Вальц. Стужка сабрала ў сусветным пракаце больш за 400 мільёнаў даляраў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках