27 красавiка 2024, Субота, 16:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўразвяз забароніць увоз тавараў з Крыму

12
Еўразвяз забароніць увоз тавараў з Крыму

Еўрапейскі звяз на наступным тыдні абвесціць забарону на імпарт тавараў з Крыму.

Пра гэта паведамляе AFP са спасылкай на дыпламатаў.

Чакаецца, што на сустрэчы ў Люксембургу 23 чэрвеня міністры замежных спраў краін ЕЗ могуць прыняць пастанову аб забароне імпарту прадукцыі з Крыма, у прыватнасці, крымскага віна. Пра гэта паведаміў дыпламат ЕЗ на ўмовах ананімнасці і пацвердзіў другі дыпламат.

Нагадаем, пасля незаконнага "рэфэрэндуму" Крым абвясціў аб незалежнасці, а Уладзімір Пуцін падпісаў акт аб прыняцці паўвострава ў склад Расеі.

Паводле звестак, агучаных крымскімі «ўладамі», на незаконным «рэферэндуме» 96,77% людзей, якія галасавалі, выступілі за далучэнне да Расеі, яўка нібыта склала больш за 80%. Галасаванне праходзіла ва ўмовах ваеннага ўварвання на тэрыторыю паўвострава.

Пасля гэтага ЗША і ЕЗ увялі санкцыі супраць грамадзян РФ. Былі зацверджаныя спісы неўязных асоб, іх актывы былі замарожаныя.

У выпадку далейшай эскалацыі сітуацыі вакол Украіны заходнія краіны пагражаюць Расеі увядзеннем санкцый супраць шэрагу сектараў эканомікі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках