27 красавiка 2024, Субота, 16:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Менскам адкрылі музей Васіля Быкава

5
Пад Менскам адкрылі музей Васіля Быкава

«Музей-лецішча Васіля Быкава» адкрыўся ў дачным пасёлку «Ждановічы-6» пад Менскам.

Гэта адбылося сёння, 19 чэрвеня, у дзень, калі народнаму пісьменніку Беларусі споўнілася б 90 гадоў. Музей размясціўся на ўласным лецішчы Васіля Быкава і яго жонкі Ірыны Міхайлаўны, якая і прапанавала стварыць у гэтым месцы дом памяці пісьменніка, піша БелаПАН.

На адкрыцці музея сабралася больш за паўсотні чалавек: беларускія пісьменнікі, кіраўнікі сталічных музеяў, прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі і чыноўнікі, у тым ліку міністр культуры Барыс Святлоў.

Музей будзе даступны для наведвання з 11.00 да 15.00 з серады па нядзелю.

Нагадаем, апошнія гады жыцця творца правёў у Фінляндыі і Чэхіі. Пісьменнік, якога называлі «сумленнем нацыі», рэзка выступаў супраць узмацнення аўтарытарызму ў краіне. Улады помсцяць Быкаву і пасля смерці. Кнігі Васіля Быкава ў Беларусі не перавыдаюцца, фільмы пра яго жыццё і творчасць - забароненыя.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках