26 красавiка 2024, Пятніца, 23:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Менскінжпраект»: Беларускую сталіцу будзе затапляць і далей

96
«Менскінжпраект»: Беларускую сталіцу будзе затапляць і далей

Ад патопаў Менск выратуе толькі клімат Сахары.

Пра гэта ў інтэрв'ю сайту charter97.org паведаміў Уладзімір Котаў, галоўны інжынер прадпрыемства «Менскінжпраект», адказнага за ўвядзенне ў эксплуатацыю калектараў «Няміга» і «Цэнтр».

- Уладзімір Сямёнавіч, калі ж нарэшце будуць адрамантаваныя дажджавыя калектары «Няміга» і «Цэнтр»?

- «Няміга» здадзены ў эксплуатацыю ў пятніцу, і ўжо працуе.

- То бок, гэта значыць, што Нямігу ўжо затапляць не будзе?

- Будзе.

- Чаму?

- Таму што калектары не ратуюць ад кароткачасовага затаплення.

- А што ў такім выпадку можа дазволіць пазбегнуць затаплення?

- Такі ж клімат, як у пустыні Сахара. Бо тэхнічных рашэнняў, якія маглі б прадухіліць кароткачасовае падтапленне пры выпадзенні дажджоў, не існуе ва ўсім свеце. Напрыклад, у гэтым годзе затапіла Славенію, топіць Польшчу, і нічога зрабіць немагчыма. З гэтым трэба навучыцца жыць. Раней умелі - раней, напрыклад, ніхто не забудоўваў, скажам, нейкія сухадолы або блізка да берагоў не сяліўся. Чамусьці цяпер пра гэта забыліся.

- Гэта тычыцца толькі цэнтра горада?

- Гэта тычыцца любой тэрыторыі. Дажджавая каналізацыя разлічваецца на магчымасць падтаплення тры разы на год. Гэта значыць тры разы на год ападкаў выпадае столькі, што калектары іх проста не прымаюць, і нейкі час дажджавая вада запасіцца на праезнай часткі вуліцы. Так што кароткачасовыя падтапленні - з'ява вечная, пра гэта трэба памятаць і, як я ўжо сказаў, навучыцца з гэтым жыць.

- Зразумела. Вы сказалі, што калектар «Няміга» здадзены ў пятніцу, а калі ў такім выпадку будзе зроблены калектар «Цэнтр»?

- Першая чарга ўжо пабудаваная, далей - ужо пытанне фінансавання. Гэта вельмі дарагое збудаванне, і пакуль грошай у бюджэце на праектаванне і рэалізацыю няма.

Нагадаем, на працягу апошніх двух тыдняў з-за моцных ападкаў Менск затаплівала ўжо некалькі разоў.

@vyacheslav_a_m
Напісаць каментар 96

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках