1 траўня 2024, Серада, 23:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арыштаваныя мэр Венецыі і 34 італьянскіх чыноўніка

7
Арыштаваныя мэр Венецыі і 34 італьянскіх чыноўніка

Мэр Венецыі арыштаваны па справе аб карупцыі і фінансавых махінацыях пры рэалізацыі праекта MOSE.

Мэр Венецыі Джорджа Арсоні (на фота) і некалькі мясцовых палітыкаў і прадпрымальнікаў арыштаваныя па справе аб карупцыі і фінансавых махінацыях пры рэалізацыі праекта MOSE (эксперыментальны электрамеханічны модуль), які закліканы абараніць жамчужыну Міжземнамор'я ад пастаянных паводак. Агульная колькасць арыштаваных складае 35 чалавек, піша Corriere della Sera са спасылкай на пракуратуру Венецыі.

Паведамляецца таксама, што пракуратура накіравала афіцыйны запыт на арышт дэпутата Джанкарла Галана, які ў мінулым быў прэзідэнтам вобласці Венета і займаў пасады міністра сельскай гаспадаркі і міністра культуры ва ўрадзе Сільвіё Берлусконі, піша kommersant.ru.

З тэхнічнага пункту гледжання праект MOSE уяўляе сабой каля 80 рухомых шлюзаў з нержавеючай сталі, якія ўсталёўваюцца пад вадой на глыбіні да 15 м і разлічаныя на 100 гадоў эксплуатацыі.

Фота: corriere.it

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках